top of page
army-soldiers-fighting-with-guns-defending-their-country_1303-26679.jpg

ПРА НАС

Паспалітае рушэньне – гэта незалежнае, добраахвотнае аб’яднаньне беларусаў і неабыякавых іншаземцаў, якія праз вайсковую, фізычную і тэарэтычную падрыхтоўку імкнуцца да абароны незалежнасьці Беларусі і Ўкраіны, аднаўленьня законнасьці на яе тэрыторыі і адраджэньня беларускіх ваярскіх і нацыянальных традыцый.

Паспалітае рушэньне

Назва аб’яднаньня адсылае ў беларускую мінуўшчыну, калі ў XIV-XVI стагодьдзях форма арганізацыі войска і абароны краіны звалася «Паспалітае рушэньне». У тыя часы, у выпадку баявых дзеяньняў, кожны шляхціц зьбіраўся ў паход у поўным узбраеньні, а землеўладальнікі былі абавязаныя выстаўляць пэўную колькасьць ваяроў. Вайсковымі адзінкамі ў Паспалітым рушэньні былі харугвы, якія складаліся з атрадаў па тэрытарыяльнам ці родавом прынцыпе.

Screenshot at Apr 01 11-39-37.png

Шляхецкае апалчэнне на карціне Юзафа Бранта, 1880

З сярэдзіны 1990-ых гадоў, пасьля зьменаў у Канстытуцыю і іншых незаконных дзеяньняў, у Беларусі ўсталяваўся аўтарытарны прарасейскі і нэасавецкі рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Апагеем яго антынароднай і антыбеларускай дзейнасьці сталі падзеі прэзыдэцкіх выбараў 2020 году і наступны тэрор супраць уласных грамадзянаў і ўсяго нацыянальнага. Па сутнасьці, зараз беларускаму народу аб’яўленая вайна з боку хунты кантралюемай з Масквы.

У такія цяжкія для Беларусі і Ўкраіны часы мы зноў адраджаем слаўную традыцыю Паспалітага рушэньня, каб абараніць родны край. На добраахвотніцкіх пачатках створана незалежная структура, якая складаецца з харугваў – рэгіянальных адзьдзяленьняў. На сёньняшні момант створаныя наступныя адзінкі: Варшаўская, Беластоцкая, Уроцлаўская, Гданьская, Лодзкая і Познаньская харугвы ў Польшчы, а таксама Віленская і Ковенская харугвы ў Летуве. У рамках дзейнасьці Паспалітага рушэньня, пад кіраўніцтвам дасьведчаных інструктараў, праводзіцца інтэнсіўнае навучаньне ўдзельнікаў па фізічных і тэарэтычных дысцыплінах.

"Для таго, Народзе, як толька калі пачуеш, што браты твае з-пад Варшавы б’юцца за праўду й свабоду, тагды і ты не аставайся ззаду, но, ухапіўшы за што зможаш, за касу, сакеру, цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю радную."

 

- Кастусь Каліноўскі

elite-unit-special-forces-soldier-camouflage-uniform-holding-gun-with-flashlight-looking-s

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА

ПАСПАЛІТАГА РУШЭНЬНЯ!
Абаронім Беларусь і Украіну разам!

bottom of page